Сёння "Лістапад" забірае кінаманаў у віртуальную рэальнасць

7 ноября 2019
Сёння індустрыяльная платформа кінафестывалю на восем гадзін забірае кінаманаў у віртуальную рэальнасць.

У дэманстрацыйнай зале адбудуцца паказы VR-фільмаў з Польшчы, Літвы, Францыі, Беларусі, Аргенціны, Чэхіі і ЗША. Другая пляцоўка адведзеная пад лабараторыі, варкшопы і закрытыя паказы ад спецыялістаў сферы вытворчасці і дыстрыбуцыі кантэнту для віртуальнай рэальнасці.

Заўтра стануць вядомыя імёны ўладальнікаў галоўных прызоў XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Узнагароджанне трыумфатараў і цырымонія закрыцця пройдуць у кінатэатры "Масква".