Саўндтрэкі да галівудскіх стужак - у Вялікім тэатры

11 января 2023

Музыка Галівуда на сцэне Вялікага. Саўндтрэкі да "Гары Потэра", "Зорных войнаў", "Парку Юрскага перыяду" - гэта творы Джона Уільямса. У яго творчай біяграфіі пяць "Оскараў", шэсць "Эмі", сем прэмій Брытанскай кінаакадэміі. А выконвае музычныя шэдэўры пад відэарад стужак Сімфанічны аркестр Вялікага. За дырыжорскім пультам - маэстра Вільгельм Кайтэль з Германіі.

З галівудскай праграмай аркестр Вялікага тэатра Беларусі чула ўся Еўропа, а сёння ўвечары а 19 гадзіне ён дае чарговы канцэрт на роднай сцэне. У праграме - адразу два хары.