"Цуды на Раство" у Маладзёженым тэатры

4 января 2018

Цуды на Раство... Адна з самых добрых зімовых акцый працягваецца ў Мінску. Валанцёры імкнуцца захаваць святочны настрой у дзяцей. Сёння 230 выхаванцаў дзіцячых дамоў, шматдзетных і няпоўных сем'яў прыехалі ў Маладзёжены тэатр, каб стаць удзельнікамі каляднага паказу. Гасцей сустракалі Дзед Мароз і Снягурка: вадзілі карагоды і, вядома ж, слухалі самыя запаветныя жаданні, каб выканаць іх на працягу года.

Сёння ўзнагародзілі самых актыўных валанцёраў руху "Добрае сэрца". І невыпадкова менавіта ў гэтыя дні. У святочны перыяд іх праца адчуваецца як ніколі. З дапамогай валанцёраў толькі за апошні месяц у Мінску арганізавалі больш чым 50 святочных акцый для 700 дзяцей.