"Калядныя ўзоры" майстроў з усёй Беларусі

23 декабря 2016

Сталічная галерэя  бібліятэкі імя Пушкіна сёння адкрывае экспазіцыю традыцыйных рамёстваў. Гліняны посуд, даматканыя паясы, тэкстыльная лялька, саламяныя ўпрыгажэнні, выцінанка. Свае работы прапануюць у першую чаргу умельцы  Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. З працамі майстроў можна будзе азнаёміцца  да 31 студзеня. Самыя цікавыя работы не застануцца без узнагарод.