Рагачоў прымае эстафету сталіц свята беларускага пісьменства

3 сентября 2016

Сёння адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям урачыстасцяў.

"У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджаная на неабходнасці беражлівага захавання лепшага духоўнага набытку, што дайшоў да нас скрозь стагоддзі, і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, паколькі гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

Акцэнт культурнага жыцця Беларусі сёння перамясціўся ў старажытны Рагачоў. Горад у Гомельскай вобласці, які адлічвае сваё дзявятае стагоддзе, прымае эстафету сталіц свята беларускага пісьменства. На тры дні раённы цэнтр сабраў творчую эліту ўсёй краіны.

Зараз на сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).