Праект "Тыдзень Купалаўскага анлайн" сёння завершыцца спектаклем "Ураджай"

2 апреля 2020
Пастаноўку 16+ паводле п'есы ўладальніка прэміі "Залатая маска" Паўла Пражко гледачы змогуць убачыць, не выходзячы з дома. Знаёміць публіку з сучаснай беларускай драматургіяй будуць чатыры героі. Менавіта яны, сутыкнуўшыся з некаторымі цяжкасцямі, паспрабуюць сабраць ураджай у восеньскім яблыневым садзе. Каб даведацца, што з гэтага выйшла, неабходна прайсці па спасылцы на прагляд спектакля. Яна будзе даступна на афіцыйным сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра.