Прыдворны тэатр адновяць у Ружанскім замку

15 мая 2020
Прыдворны тэатр узнаўляюць у Ружанах. Рэканструкцыю пачалі ў замку Сапегаў. У 18 стагоддзі палац славіўся сваёй веліччу. Яго галоўным гонарам быў барочны тэатр, у якім працавалі больш за сто чалавек. Акцёры, імі былі вясковыя жыхары, ігралі ролі на італьянскай і французскай мовах. Паглядзець на прадстаўленні прыязджалі нават каралі. Пасля войнаў ад тэатра засталіся толькі сцены. Але ў архівах захаваліся чарцяжы будынка.

Акрамя дэталяў інтэр'еру жадаюць узнавіць і механізмы сцэны. У абноўленым тэатры зноў будуць ставіць барочныя спектаклі, а яшчэ праводзіць урачыстасці і фестывалі (вiдэа).