Падрабязны культурны маршрут у выхадныя дні прапануе рубрыка "Праменад"

3 февраля 2023

Галоўныя мерапрыемствы краіны  цяпер  у календары падзей. Знайсці яго можна  на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме. У чытабельным файле - ад канцэртаў аркестра імя Фінберга да абрадаў рэспубліканскага значэння. Чаго няма ў дакуменце, дык гэта прэм'ерных выстаў. 

Мы раскажам, чым упрыгожаць камерную залу Вялікага, якія  імёны расфарбавалі  сцены Мастацкага. Арт-паролі - у рубрыцы "Праменад".

Галавакружная гісторыя рускай "Папялушкі" Ганны праз гадзіну развернецца на сцэне Вялікага. У афішы балет паводле апавядання Чэхава.

У нядзелю ў галоўнай прасторы будзе блішчаць "Спартак", а камерную залу, што насупраць, упрыгожаць  "Чакаем шэдэўры оперы".

Экспазіцыя, дзе з фарбы замест алею - мецца-сапрана, тэнары і барытоны. 14 салістаў - ад народнай Шарубінай да дэбютантаў юбілейнага 90-га сезона - будуць маляваць класіку, знаёмую эстэтам.

У гэтай праграме бенефіс - ля раяля. За ім  галоўная партыя ў дуэтах. І нават прапанова спець шэдэўры  ад канцэртмайстра Анастасіі Дубоўскай.

Саліст оперы на адлегласці выцягнутай рукі, таму і выключны тэт-а-тэт з гледачом. Сітуацыя, якая адбываецца раз на месяц. Пачуць сусветны набытак можна за 14 рублёў.

Ратаванне ад лютай шэрасці  не толькі для слыху, але і для вачэй. Сёння ў галоўнай галэрэі Нацыянальнага мастацкага. Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба…  на розныя палотны Валерыя Шкарубы паглядзець. Праз яго рэалістычныя пейзажы, якімі захапляліся Нью-Ёрк, Жэнева, Парыж і Вена.

А ў пашпарце месца нараджэння - Барысаў. Там жа персанальная галерэя. Акадэмія мастацтваў – яго альма-матар. За тое, як тонка адчуваў прыроду, па-філасофску - некалькі медалёў, нават і ордэн імя Скарыны.

Пейзажы з прыпіскай "Шкаруба" былі як візітка Беларусі нават на Венецыянскім біенале, у цэнтры П'ера Кардэна, штаб-кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і на інвестыцыйным форуме ў Лондане. Зараз у Мастацкім – паўсотні работ. Ёсць і сямейныя эксклюзівы.

Выйсці "з лесу" праз другі паверх і апынуцца сярод помнікаў архітэктурных. "Прыцяжэнне" акварэллю праз вялікія фарматы ад Мікалая Аўчыннікава. Мастаку з-пад Рагачова з віцебскай мастацкай адукацыяй споўнілася 70 гадоў. Пісаў нават дамы Багдановіча і Багушэвіча.

Вучань Івана Сталярова і Фелікса Гумена, ён  заўсёды ў экспазіцыях з 1976 года. Такі знак якасці.

Аўчыннікаў нарадзіўся тады, калі праспект Незалежнасці толькі па цагліне збіраў свой выгляд. Што было раней, калі краіна ўся была ахоплена полымем? Зафіксавалі партызаны і салдаты, якія потым увайшлі ў гісторыю як выдатныя мастакі. Іх работы зараз у экспазіцыі музея Вялікай Айчыннай.

25 палотнаў. Толькі жывапісная праўда без навамодных скажэнняў. Мастакі Сакалоў, Бараноўскі, Давідовіч ваявалі ад Чырвонай арміі. А з партызанаў зараз у экспазіцыйнай зале Грамыка, Бархаткоў, Раманаў. У дапаўненне арт-апавядання - іх асабістыя рэчы  і фота.

Распавесці гісторыю 17-ці мастакоў могуць куратары. Наступная экскурсія - 9 лютага.

Больш культурных явак і арт-пароляў - на сайце Белтэлерадыёкампаніі, а таксама ў навінах на тэлеканале "Беларусь 1".