Персанальная выстава мастака Аляксандра Дзямідава прысвячаецца 30-годдзю творчай дзейнасці

19 ноября 2021

Свет дзяцінства і яркі настрой - галоўныя дзеючыя асобы жывапісных палотнаў Аляксандра Дзямідава. Абагульненыя вобразы жывуць у яго работах, быццам акцёры аднаго рэжысёра выконваюць розныя ролі на  жывапісных карцінах. Творы  цалкам маглі б стаць анімацыйнымі або кінематаграфічнымі. У кожным - паўнавартасны сюжэт з непаўторнай, "дзямідаўскай" атмасферай. Тут пануе спакой, дамашняя цеплыня, пяшчота ўспамінаў…

У дзямідаўскіх жывапісных сюжэтах заўсёды знойдуцца парныя героі.  Так аўтар шукае своеасаблівую раўнавагу ў сваёй творчасці. Таму выстава, якая прысвячаецца 30-годдзю творчай дзейнасці Аляксандра Дзямідава, мае назву  "Спроба раўнавагі".