Опера "Жаніцьба Фігаро" ў форме semi-stage прагучала ў Белдзяржфілармоніі

8 июля 2022

Фігаро-перазагрузка. Класічная опера на музыку Моцарта па-новаму прагучала ў Белдзяржфілармоніі. Так, з графскага замка дзеянне перанеслі ў сучасны офіс. Рэанімаваў оперную форму semi-stage (гэта значыць паўоперы) Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр. Маэстра Аляксандр Анісімаў узяўся за оперную класіку: "Аіда", "Блазны", "Іяланта" ўжо прагучалі ў канцэртным варыянце са сцэны ў Вялікай зале. У фантазіі "Вар'яцкі дзянёк" саліравалі студэнты і аспіранты Акадэміі музыкі. Гэта іх дэбют на прафесійнай сцэне і першы вопыт працы з аркестрам. Акрамя таго, маладым людзям далі творчую волю і не абмяжоўвалі канкрэтным фарматам. Публіцы прапанавалі свежы погляд на класічны тэкст і лібрэта оперы. Дзеянне разгортваецца ў офісе кіраўніка фірмы. Спектакль ідзе на італьянскай мове.

Сеанс музыкатэрапіі

Пад закрыццё сезона 14 ліпеня Белдзяржфілармонія рыхтуе падарунак публіцы: сеанс музыкатэрапіі. Самыя вядомыя творы класічнай музыкі прагучаць на сцэне Вялікай залы ў эксклюзіўным аўтарскім праекце Цэнтра музыкатэрапіі. Новы канцэртны сезон пачнецца з Рахманінава 25 жніўня.