Нацыянальны гістарычны архіў раскрывае тайны старажытнай шляхты

7 сентября 2020
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі - не толькі захавальнік унікальных дакументаў розных стагоддзяў. Тут таксама вядуць вялікую папулярызатарскую і выдавецкую дзейнасць. Кнiжная навінка - шосты і сёмы тамы серыі "Гербоўнік беларускай шляхты". Праект, мэта якога - аб'яднаць звесткі пра беларускую шляхту, распачаты 20 гадоў таму.

Серыя "Гербоўнік беларускай шляхты" будзе мець працяг. Акрамя яе ў планах Нацыянальнага гістарычнага архіва выданне зборніка малюнкаў Януша Радзівіла, апублікаванне перапіскі арыстакраткі Марыі Казіміры Сабескай і рэалізацыя шматтомнага праекта аб дзяржаўных службоўцах беларускіх губерняў часоў Расійскай імперыі.