Напярэдадні адкрыцця новага сезона ў Вялікім праходзяць гастролі Пекінскай оперы

3 сентября 2019

Пекінская опера ўпершыню прагучала ў Мінску. Падчас Дзён культуры Кітая на сцэне Вялікага тэатра Беларусі паказалі спектакль "Военачальніцы сям'і Ян". З сабой артысты прывезлі свой аркестр, менеджара па сцэнічнай  рабоце  і майстроў хуцын. Як сталіца прыняла артыстаў,  ведае Дар'я Тарасава

 Пекінская опера па праве лічыцца гонарам Кітая, від мастацтва ўваходзіць у спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна значна адрозніваецца ад еўрапейскай оперы не толькі пышнай сцэнаграфіяй, але і тым, што апладысменты гучаць не ў канцы спектакля, а пасля кожнага ўдалага эпізоду, на думку гледачоў. Нязвыкла для еўрапейскага слухача не толькі візуальна, але і вакальна. 

Артысты Пекінскай оперы спяваюць высокімі інтанацыямі - гэта лінгвістычная асаблівасць мовы, дасканала валодаюць баявымі мастацтвамі і акрабатыкай. На сцэне носяць масіўныя галаўныя ўборы вагой 10 кілаграмаў кожны. А на сцэнічны макіяж, які бачны нават з апошняга рада, затрачваюць каля трох гадзін. 

Сюжэтная лінія пастановак у жанры Пекінскай оперы абапіраецца на знакавыя гістарычныя падзеі Кітая. Не выключэнне і спектакль, які трупа прывезла ў Мінск. "Военачальніцы сям'і Ян" - гэта рэканструкцыя падзей XII стагоддзя. У цэнтры гісторыі вайна і супрацьстаянне дзвюх дынастый - Сун і Ся. Дзеючыя персанажы тут дзеляцца на амплуа. У Пекінскай оперы іх 4. Напрыклад, мужчынскія ролі называюць шэн, а жаночыя - дань.

У рамках Дзён культуры Кітая ў Мінску запланаваны яшчэ адзін паказ опернага спектакля "Военачальніцы сям'і Ян". 

Усяго ў Мінск прыбылі 79 артыстаў Кітайскага дзяржаўнага тэатра пекінскай оперы, заснавальнікам якога з'яўляецца вядомы акцёр жанру Мэй Ланьфан. Гэта адна з найбуйнейшых музычных кампаній, якая фінансуецца дзяржавай. Па сутнасці цэлы тэатральны канцэрн, у які ўваходзяць адразу тры трупы. Адна іграе на Пекінскай сцэне, а дзве калясяць па свеце.

У рамках Дзён культуры Кітая ў Мінску запланаваны яшчэ адзін паказ опернага спектакля "Военачальніцы сям'і Ян". Ён пройдзе сёння на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Наступны пункт на гастрольнай карце трупы - Арменія.