На сцэне Палаца Рэспублікі - новая праграма Прэзідэнцкага аркестра Беларусі і салістаў Вялікага тэатра

7 июля 2016

У гэтыя хвіліны на сцэне Палаца Рэспублікі гучыць новая сумесная праграма Прэзідэнцкага аркестра Беларусі і салістаў Вялікага тэатра. Музыканты падрыхтавалі сусветныя оперныя шэдэўры. Артысты ўпершыню выконваюць акадэмічныя партыі ў канцэртным выступленні. У выкананні сапрана, тэнара і барытонаў гучаць творы сусветна вядомых кампазітараў. Гэта ўжо другі канцэрт з летняга цыкла калектыву.

У канцы месяца чакаецца яшчэ адзін канцэрт у такім фармаце. Гэтым разам у выкананні Прэзідэнцкага аркестра прагучаць вядомыя саўндтрэкі галівудскіх фільмаў.