На "Славянскім базары ў Віцебску" выступіў Мікалай Баскаў

11 июля 2018

Яшчэ адна яркая падзея "Славянскага базара" на сцэне Летняга амфітэатра ў Віцебску. За поўнач завяршылася шоу народнага артыста Расіі Мікалая Баскава. Які прывёз у фестывальную сталіцу праграму "Гульня" са мноствам дэкарацый і спецэфектаў. Віцебская сцэна яму добра знаёмая. Упершыню на "Славянскім базары" спявак выступіў 19 гадоў назад. Сёння сярод шасці тысяч гледачоў былі і бацькі выканаўца.

Сёння на "Славянскім базары ў Віцебску" - другі дзень дзіцячага музычнага конкурсу. Беларус Арцём Скароль праспявае пад 13-м нумарам. На тэатральных падмостках у спектаклі "Аркестр мары. Медзь" сустракаюць Алега Меншыкава. А ў Летнім амфітэатры запланаваныя дзве шоу-праграмы: канцэрт "Хору Турэцкага" пачнецца ў 6 вечара, у 10 - сольнік Ірыны Алегравай.