Сакавіцкі праект "Джаз! Каты! Вясна!" стартаваў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

9 марта 2022

Элегантны сакавіцкі праект "Джаз! Каты! Вясна!" стартаваў у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Магчымасць зірнуць на катоў з розных ракурсаў прапануюць больш за сотню аўтараў. На суд эстэтаў шырокі дыяпазон тэхнік: ад графічных работ да аб'ектаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Шахматныя фігуркі з дрэва ў выглядзе катоў, габелены, арт-аб'екты і мноства іншых твораў мастацтва, прысвечаных хатнім гадаванцам, можна ўбачыць на Някрасава, 3.Наведвальнікаў чакаюць да 24 красавіка.