Аматарскі гурток "Лапаточкі" Любанскага раёна адраджае старажытны промысел лозапляцення

21 октября 2021

Старажытны промысел лозапляцення адраджаюць у Любанскім раёне. Пры Доме культуры вёскі Камуна працуе аматарскі гурток "Лапаточкі". Кіраўнік Васіль Яскевіч сам стварае аўтэнтычны  абутак і навучае рукадзеллю мясцовых юнакоў.  Дзяўчатам у аб'яднанні таксама рады, але папярэджваюць: рамяство патрабуе фізічнай сілы.  

У Камуне плятуць розныя віды лапцей. Самыя папулярныя - мясцовыя, палескія, пад назвай "відучыя". Іх асаблівасць у максімальнай адкрытасці абутку.