Лагойск рыхтуецца да міжнароднага фестывалю феерверкаў

22 августа 2018

Прафесійныя каманды прадэманструюць апошнія піратэхнічныя тэхналогіі і пазмагаюцца за Гран-пры. Судзіць будзе міжнароднае журы. Асноўныя крытэрыі: своечасовасць і сінхроннасць музыкі і залпаў, а таксама максімальнае выкарыстанне каляровай гамы.

Акрамя піратэхнічнага шоу, гасцей фестывалю чакаюць фут-корты, барбекю-зоны, дзіцячыя пляцоўкі і канцэртная праграма з удзелам сучасных беларускіх калектываў.