Класіка, мадэрн і рамантыка буйным планам, панарамай і ў расфокусе

19 мая 2016

У сталіцы адкрылася персанальная выстава работ знакамітага фатографа з Фінляндыі Юсі Аалта. Экспазіцыя, якая разгарнулася ў залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі, аб'яднала 160 карцін аўтара з краіны Суомі. Усе яны падзелены на 12 тэматычных раздзелаў, сярод іх такія як «Звычайныя людзі» і «Прэзідэнты Фінляндыі».

Юсі Аалта, фатограф, Фінляндыя: «На кожнай сцяне ёсць штосьці па-свойму цікавае. У мяне няма пэўных, як кажуць, меседжаў у гэтых работах. Але мне б хацелася, каб людзі, якія паглядзяць фатаграфіі, пакінулі гэтыя залы з усмешкай на твары. Усё ж такі мае карціны зараджаныя аптымізмам».

Адзначым, выстава фотаработ фінскага аўтара Юсі Аалта працягнецца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 11 чэрвеня.