Кінафестываль Лістапад-2014 адкрыецца ўжо ў пятніцу

3 ноября 2014

Лічаныя дні застаюцца да старту Мінскага міжнароднага кінафестывалю Лістапад. Форум адкрыецца ўжо ў пятніцу. Урачыстая цырымонія пройдзе ў кінатэатры Масква. Асноўны акцэнт у фармаце фестывалю будзе зроблены на прэзентацыю самога кіно і яго ўдзельнікаў у еўрапейскім стылі. Дэвіз гэтага Лістапада - Такое рознае кіно. Сёлета гледачы ўбачаць больш за 160 фільмаў з 47 краін. Тройка лідараў па колькасці заяўленых стужак - Беларусь, Францыя, Расія. Асаблівае месца ў год 90-годдзя беларускага кінематографа на Лістападзе адвялі нашым фільмам. У праграме форуму ўпершыню пройдзе конкурс нацыянальнага кіно. Беларускія аўтары пакажуць гледачу 24 карціны. Упершыню запланаваныя начныя паказы.