Карціны з-пад пэндзля рокера! Персанальная выстава Барыса Грабеншчыкова ўпершыню ў Мінску

25 января 2019

З Нью-Ёрка, на караблі перасякаючы Атлантыку, цераз Піцер у Мінск - на персанальную выставу ўпершыню прыбылі працы нязменнага лідара групы "Акварыум" Барыса Грабеншчыкова.

У Нацыянальным мастацкім музеі ўжо зманціравана экспазіцыя, якая распавядае пра Барыса Грабеншчыкова, не як пра музыканта, а жывапісца. 30 карцін маслам на палатне аб'яднаныя пад назвай "Татэмы Зімагораў". Лейтматывам выяўленчага мастацтва Грабеншчыкова стане яго музычная сфера дзейнасці. На працягу ўсяго экспанавання ў зале можна не толькі ўбачыць, але і пачуць творчасць Барыса Грабеншчыкова.

Аўтар асабіста прыедзе ў Мінск на вернісаж, які адбудзецца ў закрытым фармаце. Ну і вядома, легенда рускага рока не з'едзе са сталіцы без міні-канцэрта. На цырымоніі адкрыцця адбудзецца выступленне Барыса Грабеншчыкова з хітамі і прэм'ерамі апошніх гадоў.