Да 500-годдзя "Песні пра зубра" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі работы беларускіх і замежных мастакоў

17 апреля 2023

Графічныя ілюстрацыі, радкі з паэмы і цытаты ў кітайскіх іерогліфах. Да 500-годдзя з дня першага выдання паэмы Гусоўскага "Песня пра зубра" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі больш за 50 работ беларускіх і замежных мастакоў і пераклады твора: кітайскія магістранты, студэнты і выкладчыкі Акадэміі мастацтваў, навучэнцы гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка. Ілюстрацыі і сюжэты са старонак паэмы - у жывапісе, каліграфіі, лічбавага і высокага друку. Ключавое месца займае выкананае беларускім графікам Юрыем Гусоўскім і зробленае цалкам уручную выданне паэмы. Кнігу дапаўняюць 13 гравюр у тэхніках афорта і мецца-тынта.

Дапаўняюць выставу і творы фондавай калекцыі Нацыянальнай  бібліятэкі Беларусі, убачыць іх можна да 1 чэрвеня.