З жыцця пайшла легенда савецкай эстрады Тамара Міянсарава

13 июля 2017

Сумная навіна сёння прыйшла з Масквы. На 87-м годзе з жыцця пайшла легенда савецкай эстрады Тамара Міянсарава. Народная артыстка Расіі была шпіталізавана тыдзень таму з запаленнем лёгкіх. Яе не стала напярэдадні вечарам. Імя Тамары Міянсаравай было вядома кожнаму савецкаму чалавеку. Найбольшую папулярнасць спявачцы прынеслі хіты "Няхай заўсёды будзе сонца", "Чорны кот" і "Топ-топ".