Герастрату 10 гадоў!

10 февраля 2017

Напярэдадні вечарам спектакль "Забыць Герастрата" ў Тэатры-студыі кінаакцёра адзначыў юбілей. Трагікамедыя ў дзвюх частках паводле п'есы Рыгора Горына ўбачыла свет у двухтысячных. Увасобіў міфалагічную гісторыю лаўрэат спецпрэміі Прэзідэнта Беларусі Алег Кірэеў. Дзеянне распавядае пра перыпетыі лёсу грэчаскага гандляра Герастрата, які спаліў велічны храм Артэміды ў горадзе Эфес. У галоўных ролях спектакль аб'яднаў толькі заслужаных артыстаў. З пачатку месяца звання ўдастоена і вядучы майстар сцэны Ала Проліч.

У палітры вобразаў у артысткі дзясяткі персанажаў. Найбольш значныя работы - парная пастаноўка "Міленькі ты мой" з мужам Уладзімірам Гасцюхіным і мона-спектакль "Айседора. Танец кахання" - аўтарская пастаноўка самой Алы Проліч. Абодва спектаклі вось ужо больш чым дваццаць гадоў збіраюць аншлагі.