Дзіцячыя аматарскія калектывы Мінскай вобласці рыхтуюцца да фестывалю "Чароўны куфэрак"

12 февраля 2019

Сёлета ён пройдзе дванаццаты раз ў Любані. Юныя артысты, сярод якіх і вучні пачатковых класаў, пачалі развучваць свае ролі. Праграма фестывалю яркая і насычаная - ад дзіцячай класікі да маладзёжных эксперыментаў па творах сучасных аўтараў.

Тэатральны форум ладзіцца адзін раз на два гады і збірае самыя яркія дзіцячыя таленты не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Польшчы, Літвы. Сёлета мерапрыемства пройдзе ў маі.