Бразільскі стрыт-арт «ажыўляе» сталічныя індустрыяльныя будынкі

8 сентября 2016

Трохметровыя алень і зубр, анімацыйныя персанажы і фальклорныя героі - падчас трэцяга фестывалю Vulica Brasil пяць мастакоў з Бразіліі і Беларусі ствараюць урбан-арт-прастору. Дарэчы, адна з кампазіцый праекта можа трапіць у «Кнігу рэкордаў Гінеса». Плошча малюнка, які выконвае бразілец Рамон Марцінс, дасягне 3-х з паловай квадратных кіламетраў.

Рамон Марцінс, удзельнік праекта Vulica Brasil, мастак, Бразілія:

"Перш чым прыехаць у Беларусь, я пачаў даследаваць, якія ў вас ёсць жывёлы. Я вельмі люблю прыроду. І я вырашыў захаваць сімвалы вашай краіны - зубра, аленя, іх не сустрэць у горадзе. І я ў сваёй працы нагадваю, што чалавек - частка прыроды. А што тычыцца рэкорду - для мяне важна, каб гэты мурал трапіў у мой асабісты спіс - як лепшая кампазіцыя".

Акрамя будынкаў, пад пэндзаль мастакоў трапяць і 2 рарытэтныя трамваі. Яны і стануць сімвалам Vulica Brasil. Убачыць гатовыя арт-аб'екты можна будзе ўжо 17 верасня. Падчас закрыцця фестывалю.