Вялікі тэатр оперы і балета расчыніць свае дзверы для пышнага балю

13 января 2017

Беларусы рыхтуюцца адзначыць стары Новы год. Сустрэць свята можна ў Вялікім тэатры оперы і балета, які расчыніць свае дзверы для пышнага балю пачатку ХІХ стагоддзя. Элегантныя дамы ў сукенках і кавалеры ў смокінгах закруцяцца ўначы ў паланэзе, вальсе і мазурцы. З лістапада госці свята наведвалі штотыднёвыя рэпетыцыі і развучвалі харэаграфічныя па. Для дэбютантаў стварылі спрошчаную танцавальную партыю. У карнавальную ноч гукі музыкі ў Вялікім не сціхнуць да самай раніцы. Лейтматыў - творы Пушкіна.

Адметнасцю навагодняй ночы стане канцэрт-сюрпрыз ад артыстаў тэатра "Класіка New". На працягу ўсёй урачыстасці забаўляць гасцей будуць тэматычныя салоны - літаратурны, астралагічны, мастацкі - і не толькі.