Дабрачынны канцэрт прайшоў у Мінску

5 июня 2017

Песняй ад сэрца да сэрца. Дабрачынны канцэрт прайшоў у сталіцы. Па добрай традыцыі артысты эстрады прысвяцілі свае творы людзям з асаблівасцямі развіцця. Сёлета песенны марафон на адкрытай пляцоўцы псіханеўралагічнага інтэрната аб'яднаў больш за дзве тысячы гледачоў. Спецыяльна на канцэрт прывезлі пацыентаў з іншых медустаноў.

Ініцыятарам дабрачыннага марафону быў вядомы спявак Аляксандр Ціхановіч. І сёлетні канцэрт - гэта не толькі ўвага гледачам з асаблівасцямі развіцця, але і своеасаблівая падзяка народнаму артысту Беларусі.