На поўдні Іспаніі шукаюць двухгадовага хлопчыка, які зваліўся ў свідравіну глыбінёй больш за сто метраў

15 января 2019

На поўдні Іспаніі шукаюць двухгадовага хлопчыка, які зваліўся ў свідравіну глыбінёй больш за сто метраў і шырынёй усяго 25 сантыметраў. Судзячы па ўсім, тунэль прарабілі будаўнікі, якія займаліся пракладваннем арашальных сістэм. Ці жывы яшчэ малыш, невядома. Пакуль ратавальнікам атрымалася знайсці яго пакуначак з цукеркамі і пластмасавы кубачак.