Выстава роставых лялек у гомельскай карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі

17 февраля 2018

Тры метры ў вышыню і чатырохметровы размах крылаў. Выстава роставых лялек - у гомельскай карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі. Сярод экспанатаў - персанажы казак, легенд, міфалагічныя сімвалы, істоты са свету фантазій розных народаў. Аўтары выставы - Таццяна і Уладзімір Найбічы з Брэсцкай вобласці. Кожны экспанат суправаджаюць кароткім аповедам. Ёсць таксама спецыяльная інтэрактыўная зона для маленькіх.

Для стварэння роставых лялек аўтары выкарыстоўваюць скуру, футра і шэрсць, каб зрабіць сваіх герояў максімальна рэалістычнымі. Зубру Волату – сімвалу мінскага хакейнага чэмпіяната - 2014 - спатрэбілася яшчэ 10 метраў тканіны на касцюм і канькі 46-га памеру.