У цэнтры Гродна з’явіўся квэструм

30 января 2016

Яшчэ адным цікавым месцам у Гродне стала больш. У цэнтры горада з’явіўся квэструм, спецыяльна для яго адкрыты закінутыя дагэтуль падвалы. Выбрацца з падзямелля за адну гадзіну альбо прайграць - такое заданне прапануецца ўсім удзельнікам квэст-гульні. Памяшканне, якое знаходзіцца на глыбіні пяці метраў, складаецца з некалькіх пакояў. Унутры - камеры, а таксама сумна вядомыя прылады для катавання. У антуражы сярэднявечча схаваныя падказкі, і калі іх адшукаць, можна выбрацца на волю.

Паводле слоў арганізатараў, спецыяльна для перфомансу "Інквізіцыя" былі адноўлены тагачасныя дэкарацыі. Такое пагружэнне ў гісторыю ўжо выклікала захапленне не толькі ў моладзі, але і дарослага пакалення.