6 тысяч званкоў і каля 400 анлайн-заявак апрацоўвае за адзін дзень партал 115.бел

2 марта 2020
Шэсць тысяч званкоў і каля 400 анлайн-заявак апрацоўвае за адзін дзень партал 115.бел! Анлайн-памочнік гараджан у бытавых пытаннях  пашырыў поле дзейнасці  пад назвай "Мая рэспубліка" ён увайшоў у адзіную сістэму "Дыспетчарская служба". Зараз карыстальнікі могуць кантраляваць свае заяўкі самастойна, адпраўляць іх пры неабходнасці на дапрацоўку.

Сёлета на сайце дадалася новая опцыя па пошуку страчаных хатніх гадаванцаў. Можна пакінуць заяўку з фатаграфіяй гадаванца і апісаннем месца, дзе ён згубіўся.