У самастойнае жыццё ў Гомельскім раёне выпусцілі 35 асобін высакароднага аленя

5 августа 2017

Першапачаткова ў гадавальніку іх было 28. 7 малых нарадзіліся ўжо тут. Гэта статак - частка папуляцыі Нацыянальнага парка "Прыпяцкі" і адзін з этапаў праграмы "Беларускія лясы". У веданні жывёл лясны масіў, вадаём. А вось допуск людзей увесь гэты час быў абмежаваны. Зараз жывёлы цалкам гатовыя да незалежнага ад чалавека жыцця. Хоць за імі па-ранейшаму будуць назіраць.

Папуляцыя высакародных аленяў у Гомельскай вобласці была адной з самых невялікіх у краіне. Зараз з улікам маладняку ​ спецыялісты налічваюць у рэгіёне прыкладна 400 асобін.