У Рагачове адзначаюць Дзень беларускага пісьменства

3 сентября 2016
Асноўныя мерапрыемствы праходзяць адразу на дзесяці пляцоўках. Ладзіцца фестываль кнігі і прэсы, праводзяцца III Міжнародныя Капланаўскія чытанні, працуюць павільёны "Сучасная беларуская кніга", "Прэса Беларусі" і іншыя. У Рагачоўскай цэнтральнай бібліятэцы правялі тэлемост з гарадамі-пабрацімамі. Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца заўтра на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Рагачова. Пройдзе цырымонія ўручэння нацыянальнай літаратурнай прэміі, таксама ўзнагародзяць пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Залатое пяро” “Белой Русі” - 2016”. Адкрыецца першы ў рэгіёне Дом кнігі імя Уладзіміра Караткевіча.