Сёння ў Мінску ўспаміналі ахвяраў халакоста, пакараных роўна 75 гадоў таму

2 марта 2017

Гэта 5 тысяч забітых 2 сакавіка 1942 года вязняў яўрэйскага гета. Ля мемарыяла "Яма" сабраліся прадстаўнікі пасольства Ізраіля, кіраўнікі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый, ветэраны і студэнты. У той дзень вясной 42-га прайшла адна з самых маштабных і непараўнальных па жорсткасці карных нацысцкіх акцый, вядомая ў гісторыі як "Пурымскі пагром". Усіх вязняў расстралялі і пахавалі ў вялізнай агульнай магіле. У 1947 годзе яўрэі Мінска, якія засталіся ў жывых, ініцыявалі і стварылі чорны абеліск з надпісам на ідыш. Сёння сюды леглі кветкі, вянкі і традыцыйныя ў яўрэйскай культуры каменьчыкі, якія сімвалізуюць вечную памяць.

Завяршылася акцыя агульнай памінальнай яўрэйскай малітвай "Кадыш".