У раёне Віцебскага аэрапорта ўстанавілі сучасны метэаралагічны радыёлакатар

2 февраля 2019

Кароткатэрміновыя прагнозы надвор'я на поўначы Беларусі стануць больш дакладнымі. У раёне Віцебскага аэрапорта ўстанавілі сучасны метэаралагічны радыёлакатар, вышынёй больш як 35 метраў. Абсталяванне сканіруе змены ў атмасферы і дазваляе ў рэальным часе сачыць за перамяшчэннем аблокаў і набліжэннем інтэнсіўных ападкаў, фіксаваць зоны небяспечных з'яў. У тым ліку навальніцу і град.

Радыус дзеяння новага метэалакатара на Віцебшчыне - 250 кіламетраў.