У Нацыянальным гістарычным музеі выстава народных промыслаў В'етнама

16 июня 2018

У Нацыянальным гістарычным музеі ў рамках Дзён культуры В'етнама - выстава народных промыслаў гэтай краіны: кераміка, бамбук і вырабы з ратангу. Таксама нацыянальныя касцюмы В'етнама. Сярод іх і традыцыйны ўбор - аазай. Гэта доўгая шаўковая кашуля, якую носяць навыпуск.

У рамках Дзён культуры прэзентавалі і турыстычны патэнцыял В'етнама. Краіна на беразе Паўднёва-Кітайскага мора за апошнія некалькі гадоў прыняла амаль 10 тысяч беларусаў.