У Магілёўскай вобласці паспяхова адраджаюць традыцыі лялечнікаў

6 января 2018

Зробленыя рукамі цацкі, лічыцца, маюць чароўныя якасці. Напрыклад, абараняюць дом ад нячыстай сілы. Таму нярэдка ў хаце можна было ўбачыць і ляльку-абярэг. Гэта магчыма і цяпер дзякуючы майстрам-самародкам. Але сёння яны ствараюць мастацкія творы з сучасным каларытам.

Расказвае Андрэй Ястрабаў.

Алену Мідзянчык - метадыста цэнтра творчасці “Эверэст” - мы заспелі за не зусім звычайнай справай. Паміж адукацыйнымі заняткамі з дашкалятамі яна сваімі рукамі стварае… лялек. Аднойчы выпадкова паспрабавала сама.

Такая падтрымка з боку сяброў вылілася ў сапраўднае захапленне. Вясёлыя кухары, героі казак, сялянскія модніцы - майстра ўжо было не спыніць. Назбіралася пад сотню твораў. А вопытныя калегі і не здзіўляюцца: любімая справа заўсёды захапляе.

Адзін да аднаго не падобныя. І што ні вобраз - свая казачная гісторыя. Адкуль што бярэцца, Алена Мідзянчык нават і не растлумачыць. Прыглядзіцеся самі - яны ж быццам жывыя. Аўтар жартуе, што і сябры на гэта скардзяцца.

Яе творы набываюць калекцыянеры нават з Германіі і Аўстраліі. На радзіме ж - у Магілёве - такія чароўныя якасці лялек Алены Мідзянчык надалі ёй славу аднаго з самых казачных майстроў. У тым ліку і на гэтай каляднай выставе.

“Шчырая майстэрня” - так назвалі выставу аўтары. Сапраўднае раздолле для аматараў дзівосных калядных падарункаў, якія дайшлі да нас нібыта са старажытнасці. Тут і лялькі са скуры і з металу – напрыклад, вось такая вялікая металічная жырафа. І лаўцы сноў з саломы (на жаль, такую прыгажосць трэба спальваць праз год). Аднак не гэта галоўнае, гавораць самі аўтары.

Ён заўсёды аб’ядноўвае, робіць людзей бліжэйшымі адзін да аднаго. Застаецца толькі пажадаць шчаслівых Каляд і прыемных падарункаў.