У Мінскай вобласці адразу два экіпажы першымі сабралі 1000 тон збожжа і рапсу

20 июля 2019

Першай тысячы на тыдні дасягнулі Брэсцкая і Віцебская вобласці. А ў Мінскай адразу два экіпажы Клецкага раёна першымі сабралі 1000 тон збожжа і рапсу новага ўраджаю. Пётр Макрэцкі і Аляксандр Дзямідчык з гаспадаркі «Племянны завод «Чырвоная Зорка» і Сяргей Касцюкевіч і Аляксандр Бурак з прадпрыемства «Кухчыцы» атрымалі лісты падзякі ад Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. 

Клецкi раён у лідарах гэтай уборачнай, з палёў убраны ўраджай ранніх збожжавых, зараз засекі актыўна запаўняюцца рапсам. Сярэдняя ўраджайнасць не меншая за леташнія паказчыкі.

У цэлым у гаспадарках Мінскай вобласці тэмпы ўборкі - 3-5 % ад агульных плошчаў за дзень, паралельна вядзецца збор саломы з палёў, каб своечасова падрыхтаваць глебу да наступнай сяўбы азімых.