Працягваецца візіт кітайскай дэлегацыі ў Беларусь

27 сентября 2014

Сёння па выніках перамоў у Доме ўрада бакі падпісалі тры дакументы - пагадненні аб тэхніка-эканамічнай дапамозе і міжрэгіянальным супрацоўніцтве, а таксама мемарандум паміж міністэрствамі культуры аб паразуменні. Як адзначыў Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з першым намеснікам прэм'ера Дзяржсавета КНР Чжанам Гаалі, Беларусь і Кітай выйшлі на прынцыпова новы ўзровень узаемадзеяння. Яно ўяўляе сабой не толькі гандлёва-эканамічнае, але і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Пра гэта сведчыць рэалізацыя двух сумесных праектаў - прадпрыемствы па выпуску легкавых аўтамабіляў БелДжы і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.


На сённяшні дзень у Беларусі і Кітая ёсць трывалая палітычная аснова, шырокая сфера эканамічнага ўзаемадзеяння, умацоўваюцца гуманітарныя сувязі, вядзецца цеснае ўзаемадзеянне ў міжнародных справах.