У Мінску падвялі вынікі конкурсу жывапісу "Шчасце жыць у мірнай краіне"

28 сентября 2019

Дзіцячы погляд на свет, сям'ю і сяброўства. У Мінску падвялі вынікі конкурсу жывапісу "Шчасце жыць у мірнай краіне". Дзеці з усёй Беларусі даслалі 2,5 тысячы малюнкаў. Лепшыя з іх паказалі падчас выставы ў храме Усіх Святых. Таксама па выніках выданы зборнік малюнкаў "Дзеці за мір", у які ўвайшлі больш за сто творчых работ.

Раней у рамках конкурсу дзеці дасылалі свае вершы і сачыненні. Іх таксама аб'ядналі ў зборнікі.