У Гродзенскім абласным драмтэатры ставілі… пажар

19 декабря 2015

Менавіта на гэтай сцэне ратавальнікі рэпеціравалі сюжэт магчымага надзвычайнага здарэння. Пажарныя разлікі аператыўна прыбылі на месца. Гледачоў з залы эвакуіравалі і, урэшце, ліквідавалі пажар.

У рэгіёне маштабныя пажары ў тэатрах і дамах культуры апошнія гады не фіксаваліся. Але адточваць майстэрства ратавальнікам неабходна. Тым больш што хутка пачнуцца "навагоднія ранішнікі". Такія вучэнні гродзенскія супрацоўнікі МНС правядуць ва ўсіх раёнах вобласці.