У Гомельскай вобласці - акцыя "Чысты вадаём"

5 мая 2018

Да падрыхтоўкі аб'ектаў адпачынку да летняга сезона далучыліся і жыхары. У першы дзень акцыі на берагах ракі Сож сабрана амаль паўтысячы кілаграмаў адходаў. Яны стануць сыравінай для вытворчасці з пластыку і шкла карысных рэчаў. Сярод добраахвотнікаў - эколагі, школьнікі, супрацоўнікі Следчага камітэта і інспекцыі па ахове расліннага і жывёльнага свету. Ідэйнымі натхняльнікамі акцыі сталі ўдзельнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Акцыя “Чысты вадаём” будзе працягвацца. Стварэнне зон адпачынку - эфектыўны метад кантролю за сітуацыяй на берагах вадаёмаў. Сёлета ў Гомельскай вобласці такіх зон будзе больш чым паўсотня.