Пасяўная кампанія пачалася анамальна рана

7 апреля 2014

Цёплы люты, а за ім і сонечны сакавік стварылі патрэбныя ўмовы для палявых работ. У Беларусі засеяна больш за 70% плошчаў. Гэтай вясной раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў краіне пасеюць на плошчы звыш аднаго мільёна 40 тысяч гектараў. У лідарах - Мінская вобласць. Там засеяна амаль 200 тысяч гектараў. З невялікім адрывам ідзе Гомельская - 136 тысяч гектараў. За ёй Гродзенская і Брэсцкая вобласці. Віцебская і Магілёўская набліжаюцца да адзнакі 100 тысяч гектараў.