Гэтымі днямі па ўсёй краіне да пачынаюць працу маладыя ўрачы

13 августа 2016

Не выключэнне і цэнтральны рэгіён. Большасць спецыялістаў – гэта тэрапеўты і ўрачы агульнай практыкі, крыху меншая патрэба ў вузкіх спецыялістаў: афтальмолагах, оталарынголагах, хірургах і рэаніматолагах. Дарэчы, усе клінікі зацікаўлены ў тым, каб пасля двух гадоў працы, а менавіта столькі доўжыцца размеркаванне, урачы засталіся на сваіх працоўных месцах. Хто будзе лячыць беларусаў, якія бонусы прапануюць урачам? Антаніна Станкевіч пазнаёмілася з маладымі спецыялістамі.

Сёлета ў цэнтральны рэгіён прыбылі каля 400 маладых спецыялістаў, яшчэ прыкладна столькі ж чалавек праходзяць інтэрнатуру ў амбулаторыях і клініках вобласці. Маладым спецыялістам даюць шэраг бонусаў – у першую чаргу даплаты ў памеры 20-50 % ад акладаў і, вядома, жыллё.

Ірына Валюк – учарашняя выпускніца медуніверсітэта - ужо амаль два тыдні як Ірына Міхайлаўна, статус абавязвае. Год таму прайшла тут інтэрнатуру, а сёння самастойны спецыяліст. Атрымала месца ў інтэрнаце, а ў перспектыве абавязкова пабудуе і сваё жыллё. Да таго ж стараннай дзяўчыне адразу ж зрабілі кар'ерную прапанову – цяпер яна сумяшчае абавязкі ўрача і загадчыка аддзялення.

Разам з Ірынай па размеркаванні прыбылі яшчэ пяць урачоў і 21 медсястра. Амбіцыйная Таццяна Скроб нездарма абрала спецыяльнасць рэнтгенолага. Хоць большасць працоўнага дня прыходзіцца праводзіць у кабінеце, разглядаючы здымкі, усе ж дыягностыка пачынаецца менавіта з рэнтгенолага. Ад гэтага залежыць і якасць будучага лячэння.

Па размеркаванні спецыялісты працуюць два гады, аднак адміністрацыя бальніцы зацікаўлена ў тым, каб затрымаць спецыяліста. Па-першае, для іх распрацавана спецыяльная сістэма адаптацыі – кожнаму маладому ўрачу дапамагае больш вопытны супрацоўнік. Кансультацыя калегі ніколі не перашкодзіць. І галоўнае, малады ўрач не хвалюецца пра дах над галавой.

Большасць маладых спецыялістаў – гэта тэрапеўты і педыятры. Аднак у найбліжэйшыя два гады іх цалкам заменяць урачы агульнай практыкі. Гэты спецыяліст, па сутнасці, сямейны доктар, да таго ж аказвае афтальмалагічную і лор-дапамогу.

Для маладых спецыялістаў арганізуюць і спецыяльныя курсы павышэння кваліфікацыі і нават перападрыхтоўкі. Так што павышаць свой узровень можна ў любым раёне - было б толькі жаданне.