У Брэсце вернікі прайшліся хрэсным ходам у памяць аб святым Афанасіі Філіповічу

22 сентября 2018

У Брэсце праваслаўныя вернікі прайшліся хрэсным ходам у памяць аб святым Афанасіі Філіповічу. Сёлета споўнілася 370 гадоў з дня пакутніцкай смерці барацьбіта за праваслаўную веру, які выступаў супраць Брэсцкай уніі. Працягласць маршруту склала каля пяці кіламетраў. Ад Свята-Сімяонаўскага кафедральнага сабора шэсце з малітвамі і харугвамі накіравалася да месца гібелі пакутніка ў 1648 годзе. Пазней тут быў пабудаваны у гонар святога мужчынскі манастыр. У ім і адбылася Божая літургія і малебен святому. Службу ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.

Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі: "Мы святкуем не смерць, а перамогу жыцця над смерцю. Успамінаючы прападобнапакутніка, можна ўспомніць і апостала Паўла, які гаварыў, што жыццё для мяне - гэта Хрыстос, а смерць - набыццё. Вось Афанасій Брэсцкі ўвасобіў у сабе ўсё тое, што прапаведаваў апостал Павел. Гэта вялікае свята, мы вернікі, і гэта святы абараняў нашу зямлю, ён быў змагаром за наша праваслаўе".

Афанасій Брэсцкі быў кананізаваны праз год пасля гібелі. У памяць пра барацьбіта за праваслаўе ў парку Тысячагоддзя Брэста вернікі і духавенства таксама высадзілі алею.