У Брэсце перапахавалі астанкі 32 савецкіх салдат

19 декабря 2015

У Брэсце перапахавалі астанкі 32 савецкіх салдат, якія загінулі тут у першыя дні Вялікай Айчыннай. Легендарная Брэсцкая крэпасць у чэрвені 1941 года першай прынала ўдар ворага. Знойдзеныя зараз салдацкі кубак, чырвонаармейскі гузік, патроны, нагрудны знак даюць падставу гісторыкам сцвярджаць, што элементы астанкаў належаць менавіта савецкім салдатам. Перапахавалі іх пад пліты мемарыяла.

Цырымонія перапахавання 15 воінаў Вялікай Айчыннай вайны адбылася і на гарнізонных могілках. Астанкі знайшлі ў Паўночным гарадку Брэста падчас ўзвядзенне новага мікрараёна. Некалі на гэтым месцы стаяла вайсковая часць. Вядома, што ў 1941 годзе яна вяла жорсткае супраціўленне. Усяго з пачатку года ў рэгіёне знойдзены і перапахаваны астанкі 158 салдат Чырвонай Арміі.