Арцём Мілеўскі: Я не заслужыў Суперкубак Беларусі

5 марта 2020
"Трафей, які заслугоўваю менш  за ўсё", - менавіта так нападаючы  брэсцкага "Дынама" Арцём Мілеўскі пракаменціраваў нашай здымачнай групе перамогу ў розыгрышы Суперкубка Беларусі па футболе. Нагадаем, напярэдадні быў пераможаны салігорскі "Шахцёр" 2:0. А Мілеўскі ў пачатку другога тайма схапіў выдаленне.