У Брэсце пачалі рэканструкцыю Кобрынскага моста

11 ноября 2017

У Брэсце пачалі рэканструкцыю Кобрынскага моста, якому ўжо больш за 110 гадоў. Гэты аб’ект звязвае ўсходнюю частку горада з цэнтрам і пастаянна перагружаны транспартам. Асабліва ў час пік. Зараз будаўнікі разбіраюць маставое палатно, па якім рухаліся пешаходы. А на яго месцы з’явіцца першая частка новага пуцеправода. Падчас рэканструкцыі перакрываць рух машын не будуць. Узводзіць мост плануецца ў тры этапы. Новы пуцеправод будзе пашыраны да шасці палос. Цалкам аб’ект плануюць ўвесці ў эксплуатацыю да тысячагоддзя Брэста, якое горад адзначыць у 2019 годзе.

Яшчэ адна асаблівасць новабудоўлі – мост стане вышэйшым на адзін метр. Гэта звязана з электрыфікацыяй чыгункі, над пуцямі якой і ўзводзіцца пуцеправод.