У Беларусі ўспамінаюць пачатак Вялікай Айчыннай вайны

24 июня 2017

22 чэрвеня 1941 года на досвітку Брэсцкая крэпасць-герой першай сустрэла ворага, які без аб'явы вайны напаў на Савецкі Саюз. Напярэдадні гэтай журботнай даты ў Брэсце аднавілі атмасферу апошняга мірнага дня. У цёплы чэрвеньскі вечар час нібы вярнуўся назад. На Савецкай вуліцы ў Брэсце, як і 76 гадоў таму, прагульваліся закаханыя пары, кружыліся ў вальсе. Пра тое, што заўтра будзе вайна, жыхарам горада нагадаў марш рэканструктараў.

А ўжо на світанні 22 чэрвеня цішыню ў цытадэлі зноў парушылі гукі стрэлаў і выбухаў. Тэатралізаваная рэканструкцыя «Уварванне» нагадала гледачам трагічную і гераічную гісторыю абароны Брэста. Атака Мацівасяна, здача ў палон жанчын і дзяцей камсаставу, бой заставы Кіжаватава, подзвіг маёра Гаўрылава. Ва ўдзельнікаў пастановачных баталій эмоцыі сапраўдныя.

Госці і жыхары горада прайшлі да плошчы цырыманіялаў цытадэлі сімвалічнай Дарогай памяці. Успомніць тых, хто паміраў, але не здаваўся, у Брэст прыехалі больш за дваццаць дэлегацый з Расіі, Украіны, Славакіі.

Загінуўшых абаронцаў цытадэлі ўшанавалі хвілінай маўчання, у іх гонар пагранічнікі на воды Заходняга Буга спусцілі вянкі са свечкамі, запаленымі ад Вечнага агню.