У Беларусі будуюць першую ў нашай краіне ферму смаўжоў

19 августа 2017

Далікатэс ў панцыры - у Беларусі будуюць першую ў нашай краіне ферму смаўжоў. Сямейны бізнес Уладзіміра і яго жонкі Вікторыі з Гродзенскай вобласці дапаможа Беларусі развіваць экспарт. Тут усё па раскладзе - беларускіх малюскаў трэба хаваць ад спёкі і яшчэ паліваць. Дыета збалансавана і насычана мінераламі. Нягледзячы на невялікі памер, смаўжы, аказваецца, пражэрлівыя.

Сям'я плануе прадаваць беларускіх смаўжоў у рэстараны з мішленаўскімі зоркамі. І першая партыя беларускіх малюскаў адправіцца ў меню французскіх і бельгійскіх рэстаранаў. Акрамя таго, муцын (так званы экстракт слізі смаўжоў) - перспектыўны напрамак для касметычнага бізнесу.